1 ЦАРСТВАЎ 7:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І вяртаўся ў Раму, бо там быў яго дом, і там ён судзіў Ізраэль. Пабудаваў там таксама ахвярнік Госпаду. Біблія (пераклад А.Бокуна) Пасьля вяртаўся ў Раму, бо там быў дом ягоны, і там судзіў Ізраіля. І ён пабудаваў там ахвярнік ГОСПАДУ. Біблія (пераклад В. Сёмухі) потым вяртаўся ў Раму, бо там быў дом ягоны, і там судзіў ён Ізраіля, і пабудаваў там ахвярнік Госпаду. |
І пабудаваў ён там ахвярнік, і назваў тое месца Эль-Бэтэль. Там, вось, з’явіўся яму Бог, калі ўцякаў ён ад брата свайго.
І яна спраўляла суд пад пальмаю Дэборы, між Рамаю і Бэтэлем, на гары Эфраім; і прыходзілі да яе сыны Ізраэля на суд.
Такім чынам, паставіў там Гедэон ахвярнік Госпаду і назваў яго: «Ягвэ-Шалом — Супакой Госпада». Аж па сённяшні дзень ахвярнік гэты ёсць у Эфры, у сыноў Абіязэра.
Быў адзін чалавек у Раматаіме-Цуфіце з гары Эфраіма, на імя Элькана, сын Ерахама, сына Элію, сына Тогу, сына Суфа, эфраімец.
І падняліся назаўтра рана, і пакланіліся перад Госпадам. І пайшлі ў дарогу зваротную, і прыбылі ў дом свой у Раме. А Элькана пазнаў жонку сваю Ганну, і Госпад прыгадаў яе.
І вырушыў увесь народ у Галгал, і ўстанавілі там царом Саўла перад Госпадам у Галгале, і там склалі ахвяры прымірэння перад Госпадам. І ўсцешыўся там вельмі Саўл і ўсе жыхары Ізраэля.
А потым Саўл збудаваў ахвярнік Госпаду; гэта быў першы ахвярнік, які ён збудаваў Госпаду.
І вярнуўся Элькана ў Раму, у дом свой. А хлопчык быў паслугачом перад абліччам Госпада пад наглядам Гэлі, святара.
А Самуэль памёр; і плакаў па ім увесь Ізраэль, і пахавалі яго ў горадзе яго, у Раме. І Саўл прагнаў варажбітоў і чараўнікоў з краіны.
Яны, адказваючы, сказалі ім: «Тут: вось, перад табой; паспяшайся цяпер, бо сёння прыйшоў ён у горад, бо сёння народ складае ахвяру на ўзгорку.