1 ЦАРСТВАЎ 25:41 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Яна, устаўшы, пакланілася тварам да зямлі і сказала: «Вось, паслугачка твая ёсць нявольніца, каб мыць ногі паслугачоў гаспадара майго». Біблія (пераклад А.Бокуна) І яна ўстала, і пакланілася абліччам да зямлі, і сказала: «Вось, служка твая — нявольніца, каб мыць ногі слугаў гаспадара майго». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Яна ўстала і пакланілася тварам да зямлі і сказала: вось, рабыня твая гатовая быць служанкаю, каб абмываць ногі слуг гаспадара майго. |
І навучаў ён, кажучы: «Ідзе за мной дужэйшы за мяне, Якому я не варты, пакланіўшыся, развязаць рамень пасталоў Яго.
выпрабаваную ў добрых справах, гэта значыць, што добра выгадавала дзяцей, што яна гасцінная, што святым ногі абмывала, што пакутуючых у горы суцяшала, што рупілася пра добрыя справы.
Яна, упаўшы на твар свой і пакланіўшыся да зямлі, сказала яму: «Адкуль мне гэта, што я знайшла ласку ў вачах тваіх і што ты звярнуў увагу на чужаземку?»
Яна кажа: «Знайду я ласку ў вачах тваіх, гаспадар мой, бо ты суцешыў мяне і сказаў да сэрца паслугачкі сваёй, якая не вартая ніводнай з паслугачак тваіх».
Калі Абігайль убачыла Давіда, яна паспяшалася, і злезла з асла, і ўпала на твар свой перад Давідам, і пакланілася яму да зямлі.
І прыбылі паслугачы Давіда да Абігайль у Кармэль, і сказалі ёй, кажучы: «Давід паслаў нас да цябе, каб узяць цябе сабе за жонку».