І Якуб, склікаўшы ўсіх хатніх сваіх, сказаў: «Кіньце багоў чужых, якія знаходзяцца пасярод вас, і ачысціцеся, і змяніце адзенне вашае.
1 ЦАРСТВАЎ 16:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ён сказаў: «Супакойны; прыбыў я, каб скласці ахвяру Госпаду. Асвяціцеся і хадзіце са мною, каб скласці ахвяру». Такім чынам, асвяціў Ясэя і сыноў яго і паклікаў іх на ахвяру. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён сказаў: «Мірны. Я прыйшоў, каб скласьці ахвяру ГОСПАДУ. Асьвяціцеся і хадзіце са мною скласьці ахвяру». І асьвяціў Есэя і сыноў ягоных, і паклікаў іх на ахвяру. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І адказаў ён: мірны, дзеля ахвяраваньня Госпаду прыйшоў я; асьвяцецеся і ідзеце са мною да ахвярапрынашэньня. І асьвяціў Ясэя і сыноў ягоных і запрасіў іх да ахвяры. |
І Якуб, склікаўшы ўсіх хатніх сваіх, сказаў: «Кіньце багоў чужых, якія знаходзяцца пасярод вас, і ачысціцеся, і змяніце адзенне вашае.
Аднойчы Адонія, сын Хагіт, прыйшоў да Бэтсэбы, маці Саламона, якая спытала яго: «Ці супакойны прыход твой?» Ён адказаў: «Супакойны».
Тады дух авалодаў Амасаем, кіраўніком над трыццаццю, і ён сказаў: «Мы твае, Давідзе, і мы з табой, сыне Ясэя! Мір, мір табе, і мір памочнікам тваім; хай дапамагае табе Бог твой». Такім чынам, прыняў іх Давід і паставіў кіраўнікамі над дружынай.
Калі ж замыкалася кола дзён балявання, пасылаў да іх Ёў і асвячаў іх; і, устаўшы рана, прыносіў цэласпаленні за кожнага з іх. І казаў: «Каб толькі не зграшылі сыны мае і не зняважылі Бога ў сэрцах сваіх». Так чыніў Ёў ва ўсе дні.
і Ён сказаў яму: «Ідзі да народа і асвяці яго сёння і заўтра; і хай памыюць яны адзенне сваё,
Збярыце народ, абвясціце святы сход, запрасіце старых, збярыце дзяцей і немаўлят; хай выйдзе жаніх са святліцы сваёй і нявеста з пакоя свайго.
Змоўкніце перад абліччам Госпада Бога, бо блізка дзень Госпада; бо Госпад прыгатаваў ахвяру, асвяціў Сваіх пакліканых.
А народ хадзіў вакол, і збіраў яе, і малоў у жорнах або тоўк у ступе ды варыў у гаршку, і рабіў з яе аладкі; са смакам хлеба, прыгатаванага на аліўкавым алеі.
Дык хай выпрабуе чалавек сябе самога, і тады хай есць ад таго хлеба ды п’е з келіха таго.
Устань! Ачысці народ і скажы ім: “Ачысціцеся да заўтра. Бо вось што кажа Госпад, Бог Ізраэля: “Праклён у грамадзе тваёй, Ізраэлю! Не зможаш устаяць перад ворагамі сваімі, пакуль не выдаліце праклён з грамады вашай”.
І ў той дзень Саўл нават не ўзгадаў аб ім; думаў бо ён, што, можа, яму што здарылася, што ён нячысты і не ачысціўся.