1 ЦАРСТВАЎ 14:33 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І паведамілі аб гэтым Саўлу: «Народ грашыць перад Госпадам, ядучы з крывёю». Ён адказаў: «Дапусціліся вы ліхоты. Прыкаціце сюды да мяне вялікі камень». Біблія (пераклад А.Бокуна) І паведамілі Саўлу, кажучы: «Народ грашыць перад ГОСПАДАМ, ядучы [мяса] з крывёю» Ён сказаў: «Вы дапусьціліся ліхоты. Прыкаціце да мяне вялікі камень». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паведамілі Саўлу, кажучы: вось, люд грэшыць прад Госпадам, есьць з крывёю. І сказаў Саўл: вы зграшылі; прывярнеце цяпер да мяне вялікі камень. |
Калі хто з дому Ізраэля або з іншаземцаў, якія жывуць сярод іх, еў бы кроў, то скірую аблічча Сваё супраць такой душы ды вынішчу яе з народа яе.
Крывадушнік, выкінь перш бервяно з свайго вока і тады ўгледзіш, як выняць сцяблінку з вока брата твайго.
але напісаць ім, каб сцерагліся апаганьвання ад балванаў, распусты, і задаўленага, і крыві.
Таму няма выбачэння табе, кожны чалавеча, калі асуджаеш. Ды ў чым асуджаеш іншага, асуджаеш сябе, бо робіш тое самае ты, які асуджаеш.
Аднаго толькі высцерагайся, каб не спажываць крыві; бо кроў ёсць душа іх, і таму не павінен ты есці душу разам з мясам.
І сказаў Саўл: «Разыдзіцеся між людзей і скажыце ім: хай прывядзе да мяне кожны вала свайго і барана, і забіце яго на гэтым камені і ежце; і не грашыце перад Госпадам, ядучы разам з крывёю». Такім чынам, увесь народ прыводзіў, што меў у сваёй руцэ ў тую ноч, і забівалі там.