А прызываў Явіс Бога Ізраэля, кажучы: «Каб дабраславіў мяне, дабраслаўляючы, і расшырыў межы мае і каб была рука Твая са мною, ды каб ухаваў Ты мяне ад гора!» І Бог яму даў тое, пра што прасіў.
1 ЦАРСТВАЎ 1:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Маліла я пра гэтае дзіця, і споўніў Госпад просьбу маю, аб якой я прасіла ў Яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Маліла я пра гэтае дзіця, і споўніў ГОСПАД просьбу маю, што я прасіла ў Яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) за гэтае дзіця малілася я, і спраўдзіў мне Гасподзь просьбу маю, чаго я прасіла ў Яго; |
А прызываў Явіс Бога Ізраэля, кажучы: «Каб дабраславіў мяне, дабраслаўляючы, і расшырыў межы мае і каб была рука Твая са мною, ды каб ухаваў Ты мяне ад гора!» І Бог яму даў тое, пра што прасіў.
Адступіцеся ад мяне ўсе тыя, што чыніце злачынства, бо Госпад пачуў голас плачу майго.
І калі ведаем, што Ён слухае нас, пра што б мы ні прасілі, дык ведаем, што мы маем права прасіць, чаго хочам ад Яго.
І дабраславіў Гэлі Элькану і жонку яго, і казаў: «Хай дасць табе Госпад нашчадкаў ад гэтай жонкі за просьбу, аб якой папрасіла яна Госпада». І яны вярталіся ў свой дом.