Бо калі хто будзе выконваць волю Айца Майго, Які ёсць у небе, той Мой брат, і сястра, і маці».
1 ЦІМАФЕЯ 5:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) старэйшага ўзросту жанчын – як мацерак, а маладых – як сясцёр з усёй чысцінёй. Біблія (пераклад А.Бокуна) старых жанчынаў — як матак, маладых — як сёстраў, з усякай чысьцінёю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) старых жанчын, як маці; маладых, як сёстраў, з поўнаю чысьцінёю. |
Бо калі хто будзе выконваць волю Айца Майго, Які ёсць у небе, той Мой брат, і сястра, і маці».
Урэшце, браты, што толькі ёсць праўдзівае, што толькі сумленнае, што толькі справядлівае, што толькі чыстае, што толькі любае, што толькі добрай славы, ці якая цнота, ці што пахвальнае, – тое майце на думцы.
Няхай ніхто не пагарджае тваёй маладосцю, але будзь прыкладам верным у слове, у паводзінах, у любові, у духу, у веры, у чысціні.
Высцерагайся пажаданняў юнацкіх, але трымайся справядлівасці, веры, любові, супакою з тымі, што чыстым сэрцам заклікаюць Госпада.