І прыбыў ён у Дэрбу і Лістру. І вось, быў там адзін вучань, на імя Цімафей, сын веруючай жанчыны юдэйкі і бацькі грэка;
1 ЦІМАФЕЯ 1:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэты загад даю табе, сыне Цімафею, паводле ранейшых адносна цябе прароцтваў, каб ты вёў разам з імі добрае змаганне, Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэткі загад даю табе, дзіця [маё] Цімафей, паводле ранейшых адносна цябе прароцтваў, каб ты змагаўся згодна з імі добрым змаганьнем, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Давяраю табе, сыне мой Цімафею, згодна з ранейшымі пра цябе прароцтвамі, такі наказ, каб ты змагаўся згодна зь імі як добры воін, |
І прыбыў ён у Дэрбу і Лістру. І вось, быў там адзін вучань, на імя Цімафей, сын веруючай жанчыны юдэйкі і бацькі грэка;
Дзеля гэтага пасылаю да вас Цімафея, які ёсць сын мой найдаражэйшы і верны ў Госпадзе, ён вам прыгадае шляхі мае, якія ў Хрысце, ды як я навучаю ўсюды ў кожнай царкве.
Хто ж служыць у войску за свае ўласныя грошы? Або хто садзіць вінаграднік і не есць яго пладоў? Або хто пасе статак ды не есць малака статка?
Спрактыкаванасць яго ведаеце, бо, як сын бацьку, так ён мне служыў у дабравешчанні.
Цімафею, сапраўднаму сыну ў веры: ласка, міласэрнасць і супакой ад Бога Айца нашага і Хрыста Ісуса, Госпада нашага.
Мэтай жа прыказання ёсць любоў з чыстага сэрца, і добрага сумлення, і няўяўнай веры,
Не занядбай даравання, якое ў табе, якое дадзена табе праз прароцтва з ускладаннем рук старэйшых.
Бо любое стварэнне Бога добрае, і нічога не трэба адкідаць, што з падзякаю прымаецца;
О Цімафею, беражы перададзенае табе, пазбягай агіднага пустаслоўя і супярэчлівых сцвярджэнняў фальшывай навукі,
Цімафею, улюбёнаму сыну: ласка, міласэрнасць і супакой ад Бога Айца і Хрыста Ісуса, Госпада нашага.
Ціту, сапраўднаму сыну ў супольнай веры: ласка, міласць і супакой ад Бога Айца і Госпада Ісуса Хрыста, Збаўцы нашага.