мелі лукі, маглі правай і левай рукой кідаць камяні і пускаць стрэлы. З братоў Саўла і Бэньяміна:
1 ЛЕТАПІСАЎ 8:40 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І былі сыны Улама мужчынамі найдужэйшымі ў вайне і стралялі з лука з вялікай сілай, і мелі яны многа сыноў і ўнукаў, аж да ста пяцідзесяці. Усе яны сыны Бэньяміна. Біблія (пераклад А.Бокуна) I былі сыны Улама людзьмі магутнымі, мужнымі, спраўнымі лучнікамі, і мелі яны шмат сыноў і сыноў сыноў сто пяцьдзясят. Усе яны — з сыноў Бэн’яміна. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сыны Улама былі людзі ваяўнічыя, стралялі з лука, мелі многа сыноў і ўнукаў сто пяцьдзясят. Усе яны ад сыноў Веньяміна. |
мелі лукі, маглі правай і левай рукой кідаць камяні і пускаць стрэлы. З братоў Саўла і Бэньяміна:
Так былі пералічаны ўсе ізраэльцы, і колькасць іх была запісана ў Кнізе цароў Ізраэля і Юды. І былі пераселены ў Бабілон дзеля злачынства свайго.
А Аса меў войска з Юдэі, узброенае шчытамі і дзідамі, — трыста тысяч; з пакалення ж Бэньяміна ўзброеных шчытамі і дзідамі — дзвесце восемдзесят тысяч: усе яны былі наймужнейшымі ваярамі.