Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

1 ЛЕТАПІСАЎ 8 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)


1 Лет 8

1 Веньямін спарадзіў Бэлу, першынца свайго, другога Ашбэла, трэцяга Ахрая,

2 чацьвёртага Ноху і пятага Рафу.

3 Сыны Бэлы былі: Адар, Гера, Авіюд.

4 Авішуа, Наам, Ахоах.

5 Гера, Шэфуфан і Хурам.

6 І вось сыны Эгуда, якія былі ўзначальнікамі родаў, што жылі ў Гэве і пераселеныя ў Манахат:

7 Нааман, Ахія і Гэра, які перасяліў іх; ён спарадзіў Узу і Ахіхуда.

8 Шэгараім спарадзіў дзяцей у зямлі Маавіцкай пасьля таго, Як адпусьціў ад сябе Хушыму і Баару, жонак сваіх.

9 І спарадзіў ён ад Хадэшы, жонкі сваёй, Ёвава, Цывію, Мэшу, Малхама.

10 Еўца, Шахію і Мірму: вось сыны яго, узначальцы пакаленьняў.

11 Ад Хушымы спарадзіў ён Авітува і Элпаала.

12 Сыны Элпаала: Эвэр, Мішам і Шэмэр, які пабудаваў Она і Лод і залежныя ад яго гарады, -

13 і Бэрыя і Шэма. Яны былі ўзначальнікі пакаленьняў жыхароў Аялона. Яны выгналі жыхароў Гэта.

14 Ахіё, Шашак, Ірэмот.

15 Зэвадыя, Арад, Эдэр,

16 Міхаіл, Ішфа і Ёха - сыны Бэрыі.

17 Зэвадыя, Мэшулам, Хізкій, Хэвэр,

18 Ішмэрай, Ізлія і Ёваў - сыны Элпаала.

19 Якім, Зіхрый, Заўдый,

20 Эльенай, Цылтай, Элііл,

21 Адая, Бэрая і Шымрат, - сыны Шымэя.

22 Ішпан, Эвэр, Элііл,

23 Аўдон, Зіхрый, Ханан,

24 Хананія, Элам, Антотыя,

25 Іфдыя і Фэнуіл - сыны Шашака.

26 Шамшэрай, Шэхарыя, Аталія,

27 Яарэшыя, Элія і Зіхрый, сыны Ерахама.

28 Гэта ўзначальцы пакаленьняў, у родах сваіх галоўныя. Яны жылі ў Ерусаліме.

29 У Гаваоне жылі: Еіл, бацька Гааваніцянін, - імя жонкі ягонай Мааха, -

30 і сын Ягоны, першынец Аўдон, за ім Цур, Кіс, Ваал, Надаў,

31 Гэдор, Ахіё, Зэхэр і Міклот.

32 Міклот спарадзіў Шымэя. І яны каля братоў сваіх жылі ў Ерусаліме, разам з братамі сваімі.

33 Нэр спарадзіў Кіса; Кіс спарадзіў Саўла; Саўл спарадзіў Ёнатана, Мэлхісуя, Авінадава і Эшбаала.

34 Сын Ёнатана Мэрыбаал; Мэрыбаал спарадзіў Міху.

35 Сыны Міхі: Пітон, Мэлэг, Таарэя і Ахаз.

36 Ахаз спарадзіў Ёяду; Ёяда спарадзіў Алэмэта, Азмавэта і Замврыя; Замврый спарадзіў Моцу;

37 Моца спарадзіў Бінэю. Рэфанія, сын ягоны; Элеаса, сын ягоны; Ацэл, сын ягоны.

38 У Ацэла шэсьць сыноў, і вось імёны іх: Азрыкам, Бохру, Ісмаіл, Шэарыя, Авадыя і Ханан; усе яны сыны Ацэла.

39 Сыны Эшэка, брата ягонага: Улам, першынец ягоны, другі Еўш, трэці Эліфэлэт.

40 Сыны Улама былі людзі ваяўнічыя, стралялі з лука, мелі многа сыноў і ўнукаў сто пяцьдзясят. Усе яны ад сыноў Веньяміна.

Сачыце за намі:



Аб'явы