У час ускладання ахвяр Абсалом таксама паклікаў Ахітатэла з Гіло, дарадчыка Давіда, з горада яго Гіло. І адбылася змова моцная, і народ сыходзіўся і павялічваўся вакол Абсалома.
1 ЛЕТАПІСАЎ 27:33 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама Ахітатэл быў дарадчыкам цара і Хусай арахеец быў прыяцелем цара; Біблія (пераклад А.Бокуна) Ахітафэль — дарадца валадара; Хушай Аркеец — сябра валадара. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ахітафэл быў радца цара; Хусій Архіцянін - сябар цара; |
У час ускладання ахвяр Абсалом таксама паклікаў Ахітатэла з Гіло, дарадчыка Давіда, з горада яго Гіло. І адбылася змова моцная, і народ сыходзіўся і павялічваўся вакол Абсалома.
І калі Давід узышоў на вяршыню гары, дзе пакланяліся Богу, тады падбег да яго Хусай арахеец у раздзёртым адзенні і з пасыпанай зямлёй галавой.
А парада Ахітатэла, якую ён даваў у гэты час, была быццам слова Бога; такая была ўсякая парада Ахітатэла, і калі быў ён з Давідам, так і калі быў з Абсаломам.
Тым часам Ахітатэл, бачачы, што не была выканана парада яго, асядлаў асла свайго, і ўскочыў на яго, і вярнуўся ў горад свой, у дом свой, і, даўшы загад адносна дома свайго, павесіўся і памёр, і быў пахаваны ў магіле бацькі свайго.
Азарыя, сын Натана, — над намеснікамі, Забуд, сын Натана, святар, — прыяцелем цара.
А Ёнатан, дзядзька Давіда, быў дарадчыкам, як чалавек разважны і вучоны, ён і Ягіэль, сын Гахаманіта, былі разам з сынамі цара.
Бо калі б вораг зневажаў мяне, то, як бы ні было, я вытрываў бы; ці калі б той, што ненавідзіць мяне, паўстаў супраць мяне, я, магчыма, схаваўся б ад яго.
“Меч, падыміся на пастыра Майго і на чалавека, які звязаны са Мною, — кажа Госпад Магуццяў. — Удару пастыра, і разбягуцца авечкі, і павярну руку Сваю супраць малых.