Але яно ўцягнула ручку, і выйшаў брат яго. І сказала жанчына: «Як ты зламаў сабе перагароду?» І з той прычыны было дадзена імя яму Пэрэс.
1 ЛЕТАПІСАЎ 27:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) ён быў з сыноў Пэрэса, кіраўнік усіх кіраўнікоў войска ў першым месяцы. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён быў з сыноў Пэрэса, галоўны над усімі начальнікамі войска першага месяца. Біблія (пераклад В. Сёмухі) ён быў з сыноў Фарэса, галоўны над усімі ваеначальнікамі ў першы месяц. |
Але яно ўцягнула ручку, і выйшаў брат яго. І сказала жанчына: «Як ты зламаў сабе перагароду?» І з той прычыны было дадзена імя яму Пэрэс.
Першай дружынай у першы месяц кіраваў Есбаам, сын Забдзіэля, і пад ім — дваццаць чатыры тысячы ваяроў;
У другім месяцы кіраваў дружынай Дудзі Агагіт, і пад ім было дваццаць чатыры тысячы.
Першым узняўся сцяг лагера сыноў Юды па іх дружынах, князем якіх быў Наасон, сын Амінадаба;
Вось сыны Юды па іх родах: Шэла, ад якога — род Шэлы; Пэрэс, ад якога — род Пэрэса; Зара, ад якога — род Зары.