1 ЛЕТАПІСАЎ 27:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Затым над пакаленнямі Ізраэля сталі: над Рубэнітамі кіраўніком быў Эліязэр, сын Зэхры; над Сімяонітамі — Сафація, сын Маахі; Біблія (пераклад А.Бокуна) А над каленамі Ізраіля [былі]: у Рубэна — начальнік Эліэзэр, сын Зіхры, у Сымона — Шэфатыя, сын Маахі; Біблія (пераклад В. Сёмухі) А над плямёнамі Ізраілевымі, - у Рувімлян галоўным начальнікам быў Эліезэр, сын Зіхры; у Семяона - Сафатыя, сын Маахі; |
І калі яны жылі ў той мясцовасці, Рубэн пайшоў і спаў з Більгаю, наложніцай бацькі свайго, і ён пра гэта даведаўся. Сыноў Якуба было дванаццаць.
Сыны Ліі: першародны сын Якуба Рубэн, і Сімяон, і Леві, і Юда, і Ісахар, і Забулон.
У дванаццатым месяцы дванаццатым быў Галдай, нэтафатыт з роду Атаніэля, і ў яго дружыне было дваццаць чатыры тысячы.
Такім чынам, сабраў Давід у Ерузаліме ўсіх князёў Ізраэля, кіраўнікоў пакаленняў і кіраўнікоў дружын, якія былі на службе ў цара, таксама тысячнікаў і сотнікаў, загадчыкаў маёмасці і статкаў цара, і сыноў сваіх, а таксама еўнухаў, і асілкаў ды ўсіх наймужнейшых людзей і тых, хто быў у войску Ерузаліма.
Гэткія імёны сыноў Ізраэля, якія разам з Якубам увайшлі ў Егіпет; кожны ўвайшоў са сваёю сям’ёй:
Гэта людзі самыя знакамітыя ў грамадзе, кіраўнікі пакаленняў бацькоў сваіх і кіраўнікі тысяч Ізраэля.
Імя ж таго ізраэльца мужчыны, забітага разам з мадыянкай, было Замры, сын Салу, князь з роду і пакалення Сімяона;