А Амнон меў прыяцеля на імя Ёнадаб, сына Самы, брата Давіда, чалавека вельмі хітрага.
1 ЛЕТАПІСАЎ 2:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Ясэй быў бацькам першароднага Эліяба, другога Абінадаба, трэцяга Самы, Біблія (пераклад А.Бокуна) Есэй нарадзіў першароднага свайго Эліява, другога — Амінадава, трэцяга — Шыму, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Есэй спарадзіў першынца свайго Эліява, другога - Амінадава, трэцяга - Саму, |
А Амнон меў прыяцеля на імя Ёнадаб, сына Самы, брата Давіда, чалавека вельмі хітрага.
І ўзялі яны Асаэля і пахавалі яго ў магіле бацькі яго, што ў Бэтлехэме. І Ёаб і яго ваяры ішлі ўсю ноч, і на самым світанні дайшлі да Геброна.
над пакаленнем Юды — Элію з братоў Давіда; над пакаленнем Ісахара — Амры, сын Міхаэля;
А Давід быў сынам эфратца, аб якім гаварылася раней, з Бэтлехэма юдэйскага, імя якога было Ясэй; ён меў восем сыноў і ў часы Саўла быў ужо чалавекам старым і ўмудроным гадамі сярод людзей.
А тры старэйшыя яго сыны пайшлі з Саўлам ваяваць; і імёны трох сыноў яго, што пайшлі ваяваць, былі: найстарэйшы Эліяб, а другі — Абінадаб і трэці — Сама.
Калі пачуў Эліяб, старэйшы брат яго, як ён гаварыў аб гэтым з іншымі, загневаўся на Давіда і сказаў: «Чаго ты прыйшоў і каму пакінуў тых нешматлікіх авечак у пустыні? Я ведаю пыху тваю і ліхоту сэрца твайго, бо прыйшоў ты, каб паглядзець на вайну».