І Давід цараваў над усім Ізраэлем, таксама Давід спраўляў суд і справядлівасць над усім сваім народам.
1 ЛЕТАПІСАЎ 18:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Так Давід цараваў над усім Ізраэлем, і судзіў, і чыніў справядлівасць над усім сваім народам. Біблія (пераклад А.Бокуна) І валадарыў Давід над усім Ізраілем, і чыніў суд і праведнасьць усяму народу свайму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І валадарыў Давід над усім Ізраілем, і чыніў суд і праўду ўсяму народу свайму. |
І Давід цараваў над усім Ізраэлем, таксама Давід спраўляў суд і справядлівасць над усім сваім народам.
Усе гэтыя ваяры, падрыхтаваныя да бою, са шчырым сэрцам прыбылі ў Геброн, каб Давіда паставіць царом над усім Ізраэлем; але і ўсе іншыя з Ізраэля аднадушна хацелі, каб Давід быў царом.
і пакінуў у Эдоме гарнізон, каб Ідумея падпарадкоўвалася Давіду. І дапамагаў Госпад Давіду ва ўсім, што ён рабіў.
Прытым Ёаб, сын Сэруі, быў кіраўніком войска, а Язафат, сын Ахілуда, быў загадчыкам.
Пра Саламона. Давідаў. Божа, суд Твой перадай цару і справядлівасць Тваю сыну царскаму.
Вялікае будзе Яго валадаранне, і не будзе канца супакою на пасадзе Давіда, і над Яго царствам, каб Ён умацаваў яго і ўгрунтаваў на законе і справядлівасці адгэтуль і навечна: руплівае апекаванне Госпада Магуццяў учыніць гэта.
«Ці будзеш цараваць, таму што выслаўляешся кедрамі? А можа, твой бацька не еў і не піў? Але ён спаўняў закон і чыніў справядлівасць, і добра было яму тады.
У тых днях і ў тым часе Я вырашчу Давіду патомства справядлівае, і будзе яно чыніць закон і справядлівасць на зямлі.