1 КАРЫНФЯНАЎ 7:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Што да дзявоцтва, загаду Госпада не маю, але даю параду як той, хто атрымаў ласку ад Бога быць дастойным веры. Біблія (пераклад А.Бокуна) Адносна дзявоцтва я ня маю загаду ад Госпада, але даю параду, як той, над кім зьлітаваўся Госпад, каб быць яму верным. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Што да дзявоцтва, дык я ня маю наказу Гасподняга, а даю параду, як той, хто атрымаў ад Госпада міласьць быць Яму верным. |
Але з ласкі Бога ёсць тым, кім ёсць, ды дадзеная мне ласка Яго не была дарэмнай. Наадварот, працаваў я больш ад іх усіх, дый не я, аднак, але ласка Божая са мною.
Тым жа, што жывуць у шлюбе, загадваю не я, але Госпад, каб жонка не разлучалася з мужам.
Іншым жа кажу я, а не Госпад: калі хто з братоў мае жонку бязверную і яна згаджаецца жыць з ім, дык хай не пакідае яе.
Калі ж ажэнішся, не зграшыш. Падобна і дзяўчына, калі ідзе замуж, не грашыць. Такія, аднак, будуць мець клопаты паводле цела, а я вас шкадую.
Ёсць розніца паміж жонкай і дзяўчынай: незамужняя рупіцца пра Госпада, каб быць святой і целам, і духам; а якая замужам, рупіцца аб свеце, як падабацца мужу.
Шчаснейшая, аднак, будзе, калі застанецца так, паводле маёй парады. А думаю, што і я таксама маю Духа Божага.
Што гавару, тое гавару не паводле Госпада, але як бы ў неразумнасці ў гэтай адвазе пахвалы.
Бо мы не фальшуем Слова Божага, як многія, але прамаўляем шчыра, як ад Бога на віду Бога ў Хрысце.