ЯНА 8:49 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Адказаў Ісус: «Я дэмана не маю, але шаную Айца Майго, а вы Мяне зневажаеце. Біблія (пераклад А.Бокуна) Адказаў Ісус: «Я дэмана ня маю, але Я шаную Айца Майго, а вы зьневажаеце Мяне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ісус адказваў: ува мне дэмана няма, а Я шаную Айца Майго, а вы няславіце Мяне; |
Пачуўшы гэта, Ісус сказаў: «Хвароба гэта не на смерць, але на хвалу Божую, каб праз яе быў праслаўлены Сын Божы».
І пра што толькі прасіць будзеце ў імя Маё, зраблю гэта, каб Айцец быў праслаўлены ў Сыне;
Той, Хто Мяне паслаў, ёсць са Мной; Айцец не пакінуў Мяне аднаго, бо Я раблю заўсёды тое, што Яму падабаецца».
Ён, зняважаны, не зневажаў, церпячы, не пагражаў, але ўсё перадаў справядліваму Суддзі.