ЯНА 7:44 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык некаторыя з іх хацелі Яго ўзяць, але ніхто не падняў на Яго рукі. Біблія (пераклад А.Бокуна) А некаторыя з іх хацелі схапіць Яго, але ніхто не ўзлажыў на Яго рукі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Некаторыя зь іх хацелі схапіць Яго; але ніхто не наклаў на Яго рук. |
Дык імкнуліся Яго ўзяць, але ніхто не падняў на Яго рукі, бо яшчэ не прыйшла Яго гадзіна.
Гэтыя словы выказаў Ісус, навучаючы ў святыні пры скарбонцы; і ніхто не ўзяў Яго, бо яшчэ не надышла гадзіна Яго.
бо Я з табою, і ніхто не ўчыніць табе зло, бо многа ў Мяне ў гэтым горадзе народа».
У наступную ноч аб’яўляецца яму Госпад і гаворыць: «Будзь мужны! Паўла, трэба, каб ты і ў Рыме сведчыў пра Мяне падобным чынам, як у Ерузаліме».