І павезлі яго паслугачы яго мёртвым на калясніцы з Магеды, і прывезлі ў Ерузалім, і пахавалі яго ў грабніцы бацькоў яго. І народ краіны ўзяў сына Осіі Ёахаза, і намасціў яго, і паставіў яго царом на месца бацькі яго.
ЯНА 19:41 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А на месцы, дзе быў укрыжаваны, быў сад, а ў садзе была магіла, у якой ніхто яшчэ не быў пакладзены; Біблія (пераклад А.Бокуна) На тым месцы, дзе Ён быў укрыжаваны, быў сад, і ў тым садзе — новая магіла, у якой яшчэ ніхто ня быў паложаны. Біблія (пераклад В. Сёмухі) На тым месцы, дзе Ён быў укрыжаваны, быў сад, і ў садзе была магіла новая, у якую яшчэ ніхто ня быў пакладзены: |
І павезлі яго паслугачы яго мёртвым на калясніцы з Магеды, і прывезлі ў Ерузалім, і пахавалі яго ў грабніцы бацькоў яго. І народ краіны ўзяў сына Осіі Ёахаза, і намасціў яго, і паставіў яго царом на месца бацькі яго.
“Што табе тут? Або хто табе гэты, што ты высек сабе тут грабніцу?” Высякаючы высока грабніцу сваю, у скале ён выдзеўб сабе жытло.
і паклаў Яго ў сваім новым склепе, што быў высечаны ў скале, і вялікі камень падкаціў да ўвахода ў склеп, і адышоў.
і, зняўшы Яго, загарнуў Яго ў плашчаніцу і паклаў Яго ў магільне, высечанай у скале, у якой яшчэ ніхто не быў пакладзены.
Кажа ёй Ісус: «Жанчына, чаму плачаш? Каго шукаеш?» А яна, думаючы, што гэта садоўнік, кажа Яму: «Гаспадару, калі ты Яго ўзяў, скажы мне, дзе ты паклаў Яго, і я вазьму Яго».