Вось жа, Я пасылаю анёла Майго, і ён прыгатуе дарогу перада Мною; і зараз жа прыйдзе ў святыню Сваю Валадар, Якога вы чакаеце, і Анёл запавету, якога вы прагнеце. Вось, Ён прыходзіць, — кажа Госпад Магуццяў; —
ЯНА 11:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гаворыць Яму: «Так, Госпадзе; я веру, што Ты – Хрыстос, Сын Божы, Які прыходзіць у свет». Біблія (пераклад А.Бокуна) Яна кажа Яму: «Так, Госпадзе! Я веру, што Ты — Хрыстос, Сын Божы, Які прыходзіць у сьвет». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Яна кажа Яму: веру, Госпадзе! я веру, што Ты Хрыстос Сын Божы, Які прыйшоў у сьвет. |
Вось жа, Я пасылаю анёла Майго, і ён прыгатуе дарогу перада Мною; і зараз жа прыйдзе ў святыню Сваю Валадар, Якога вы чакаеце, і Анёл запавету, якога вы прагнеце. Вось, Ён прыходзіць, — кажа Госпад Магуццяў; —
Жанчыне ж казалі: «Ужо не дзеля твайго аповеду верым; але дзеля таго, што пачулі і ведаем, што Ён – сапраўды Збаўца свету, Хрыстос».
Людзі ж тыя, калі ўбачылі, што ўчыніў Ісус знак, казалі: «Сапраўды гэта прарок, які ідзе ў свет».
І калі ехалі па дарозе, пад’ехалі да нейкай вады, і гаворыць еўнух: «Вось вада, што перашкаджае мне быць ахрышчаным?»
Піліп жа адказаў яму: «Калі верыш усім сэрцам, можна». А ён, адказваючы, сказаў: «Веру, што Ісус Хрыстос ёсць Сын Божы».
Кожны, хто верыць, што Ісус ёсць Хрыстос, той ад Бога нарадзіўся; і кожны, хто любіць Бога, Які нарадзіў, любіць і Таго, Хто з Яго нарадзіўся.
Ведаем таксама, што Сын Божы прыйшоў і абдарыў нас розумам, каб мы пазналі Таго, Хто праўдзівы; і мы ў Тым, Хто праўдзівы, у Сыне Яго Ісусе Хрысце. Ён праўдзівы Бог і Жыццё вечнае.