ЯКАВА 4:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таму той, хто ўмее рабіць дабро і не робіць, грэх таму! Біблія (пераклад А.Бокуна) Дык хто ведае, як рабіць дабро, і ня робіць, грэх таму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дык вось, хто ўмее рабіць дабро і ня робіць, на тым грэх. |
Калі б Я не прыйшоў і не гаварыў ім, не мелі б граху, але цяпер не маюць апраўдання за свой грэх.
Сказаў ім Ісус: «Калі б вы былі сляпыя, не мелі б граху. Вы, аднак, кажаце: “Мы бачым!”; і грэх ваш застаецца.
Яны, хоць ведаюць суд Божы, што тыя, якія такое робяць, вартыя смерці, ды не толькі самі так робяць, але і ўхваляюць тых, што так робяць.
Дык што, добрае сталася для мяне смерцю? Ніякім чынам! Але грэх праз добрае спарадзіў мне смерць, і, такім чынам, грэх выявіўся; каб стаўся грэх празмерна грэшным праз прыказанне.
Лепш было б ім дарогі справядлівасці не ведаць, чым, пазнаўшы, адвярнуцца назад ад дадзенага ім святога прыказання.