І ўвайшлі сыны, і авалодалі зямлёю, і Ты ўпакорыў перад імі жыхароў зямлі Ханаанскай; ды аддаў іх у іх рукі, і цароў іх, і народы зямлі, каб зрабілі з імі, як ім падабаецца.
ЭСТЭР 9:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І так юдэі забілі ўсіх ворагаў сваіх мечам, і забойствам, і загубаю, аддаючы ім за тое, што яны рыхтаваліся ім зрабіць. Біблія (пераклад А.Бокуна) І білі Юдэі ўсіх ворагаў сваіх ударамі мяча, забіваючы і зьнішчаючы, і рабілі паводле жаданьня свайго тым, што ненавідзелі іх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І білі Юдэі ўсіх ворагаў сваіх, забіваючы мечам, вынішчаючы іх, і рабілі зь няпрыцелямі сваімі па сваёй волі. |
І ўвайшлі сыны, і авалодалі зямлёю, і Ты ўпакорыў перад імі жыхароў зямлі Ханаанскай; ды аддаў іх у іх рукі, і цароў іх, і народы зямлі, каб зрабілі з імі, як ім падабаецца.
Разасланы былі лісты праз вестуноў усім царскім правінцыям, каб выгубіць, і выбіць, і знішчыць усіх юдэяў: ад дзіцяці аж да старца, малых і жанчын у адзін дзень, гэта значыць у дзень трынаццаты дванаццатага месяца, які называецца Адар, і маёмасць іх адабраць.
У гэтых лістах цар дазволіў юдэям у паасобных гарадах збірацца ў адно, і стаяць, абараняючы сваё жыццё, забіваць і знішчаць усіх сваіх ворагаў разам з іх жонкамі і дзецьмі, а таксама забіраць іх маёмасць.
У Сузах юдэі забілі пяцьсот мужчын, прытым дзесяць сыноў Амана Агагіта, ворага юдэяў,
Вока маё з пагардаю глядзела на непрыяцеляў маіх, ды пра загубу ліхотнікаў, што паўстаюць на мяне, пра ліхадзеяў радасна слухала вуха маё.
Дзеля таго аддай іх дзяцей на голад ды завядзі іх пад меч! Хай жонкі іх стануць бяздзетнымі ды ўдовамі, а мужы іх хай папрападаюць ад пошасці, а моладзь іх хай загіне ў баі ад меча.