ЭКЛЕЗІЯСТА 4:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і вырашыў, што шчаслівейшы за абодвух — той, хто яшчэ не нарадзіўся і не бачыць ліхіх спраў, што адбываюцца пад сонцам. Біблія (пераклад А.Бокуна) А лепшы за іх абодвух той, якога яшчэ няма, які ня бачыў ліхія справы, што робяцца пад сонцам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а шчасьлівейшы той за абодвух, хто яшчэ не радзіўся, хто ня бачыў яшчэ ліхадзействаў, якія пад сонцам вядуцца. |
Убачыў я ўсё, што дзеецца пад сонцам; і, вось жа, усё — марнасць і турбаванне духа.
Дзеля таго абрыдла жыццё маё мне, бо ліхое для мяне ўсё, што адбываецца пад сонцам; бо ўсё марнасць і турбаванне духа.
бо, вось, надыходзяць дні, калі будуць казаць: “Шчасныя няплодныя і ўлонні, што не нарадзілі, ды грудзі, якія не кармілі”.