ЭКЛЕЗІЯСТА 2:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўзвысіўся я, пераўзышоў усіх, хто былі да мяне ў Ерузаліме; мудрасць жа мая засталася са мною. Біблія (пераклад А.Бокуна) І зрабіўся я вялікшым і заможнейшым за ўсіх, якія былі раней за мяне ў Ерусаліме; а мудрасьць мая была са мною. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўзьвялічыўся я і ўзбагацеў над усімі, што жылі да мяне ў Ерусаліме; і мудрасьць мая засталася пры мне. |
І я не верыла тым, хто расказваў мне пра гэта, пакуль сама не прыйшла і не ўбачыла вачамі сваімі і не пераканалася, што нават паловы не сказалі мне; большая твая мудрасць і багацці, чым тая слава, пра якую я чула.
Я вось раблю з табою паводле просьбаў тваіх, і Я даю табе сэрца мудрае і разважнае, так што такога, як ты, не было перад табою і не будзе пасля цябе;
Так Госпад узвялічыў Саламона ў вачах усяго Ізраэля і даў яму славу царскую, якой не меў перад ім ніводзін цар Ізраэля.
З часам замацаваўся Саламон, сын Давіда, у царстве сваім, і Госпад, Бог яго, быў з ім ды ўзнёс яго высока.
Прамовіў я ў сэрцы маім, кажучы: «Вось, я ўзвялічыў мудрасць і набыў [яе] больш за ўсіх, што былі да мяне ў Ерузаліме; і розум мой спазнаў вялікую мудрасць і веды».
Салодкі сон працаўніка, ці ён мала, ці многа пад’еў, але сытасць багатага не дае яму спаць.