прабач усім, хто накіраваў сэрца сваё, каб шукаць Госпада, Бога сваіх бацькоў, хоць без ачышчэння свяцілішча».
ЭЗДРЫ 6:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І спажылі ягня сыны Ізраэля, якія вярнуліся з перасялення, а таксама ўсе тыя, што ад нячыстасці народаў зямлі перайшлі да іх, каб шукаць Госпада, Бога Ізраэля. Біблія (пераклад А.Бокуна) I елі сыны Ізраіля, якія вярнуліся з выгнаньня, і ўсе, што аддзяліліся да іх ад нячыстасьці народаў зямлі, каб шукаць ГОСПАДА, Бога Ізраіля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І елі сыны Ізраілевыя, якія вярнуліся зь перасяленьня, і ўсе, што аддзяліліся да іх ад нечысьціні народаў зямлі, каб прыйсьці да Госпада Бога Ізраілевага. |
прабач усім, хто накіраваў сэрца сваё, каб шукаць Госпада, Бога сваіх бацькоў, хоць без ачышчэння свяцілішча».
А па заканчэнні гэтага падышлі да мяне князі і сказалі: «Народ Ізраэля, святары і левіты, не аддзяліліся ад народаў гэтых земляў і ад агіднасцей іх, гэта значыць ад хананеяў, і хетэяў, і феразеяў, і евусеяў, і аманіцян, і маабцаў, і егіпцян, і амарэяў.
якія Ты загадаў праз паслугачоў Тваіх, прарокаў, гэтымі словамі: “Зямля, у якую вы ўваходзіце, каб авалодаць ёю, ёсць зямля нячыстая дзеля нячыстасці народаў гэтай зямлі і дзеля агіднасці тых, якія напоўнілі яе ад краю да краю распуснасцю сваёй.
І астатнія з народа, святары, левіты, прыдзверныя і спевакі, нявольнікі ды ўсе, якія аддзяліліся ад чужых народаў дзеля закону Божага; жонкі іх, сыны іх і дочкі іх, — усе, хто мог зразумець,
І аддзялілася пакаленне Ізраэля ад усякага чужынца; і падняліся, і вызналі ўсе грахі свае і правіннасці бацькоў сваіх.
Сведчанні Твае вельмі годныя веры, дому Твайму, Госпадзе, належыць святасць у векі вечныя.
Выйдзіце, выйдзіце, адлучыцеся ад гэтага! Не дакранайцеся ні да чаго нячыстага! Выйдзіце з сярэдзіны яго! Ачысціцеся вы, якія несяце посуд Госпада!
і пакраплю вас чыстаю вадой, каб сталі вы чыстымі ад усіх вашых агіднасцей ды ачышчу вас ад усіх вашых ідалаў.
Таму выйдзіце з іх асяроддзя і адлучыцеся ад іх, – кажа Госпад, – і не дакранайцеся да нячыстага, і Я вас прыму,
Дык маючы такія абяцанні, умілаваныя, ачысцім сябе ад усякага бруду цела і духа, у страху Божым дасягаючы святасці.