Што да сыноў Аарона — такі іх падзел. Сыны Аарона: Надаб, і Абігу, і Элеязэр, і Ітамар.
ЭЗДРЫ 6:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І паставілі святароў па іх чэргах, і левітаў па іх чэргах на службу Божую ў Ерузаліме, як напісана ў кнізе Майсея. Біблія (пераклад А.Бокуна) I паставілі сьвятароў паводле служэньняў іхніх, і лявітаў паводле чэргаў іхніх на служэньне [Дому] Божага, які ў Ерусаліме, паводле напісанага ў кнізе Майсея. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паставілі сьвятароў па аддзяленьнях іхніх, і лявітаў па чэргах іхніх на службу Божую ў Ерусаліме, як прадпісана ў кнізе Майсея. |
Што да сыноў Аарона — такі іх падзел. Сыны Аарона: Надаб, і Абігу, і Элеязэр, і Ітамар.
Дык Давід разам з кіраўніком войска прызначыў на службу сыноў Асафа, і Гемана, і Ідытуна, якія прарочылі на цытрах, псалтэрыёнах і цымбалах; адпаведна свайму ліку:
І было прыгатавана служэнне: і святары сталі на сваім месцы, левіты таксама сталі па чэргах па загадзе цара.
Святары ж спаўнялі свае абавязкі, і левіты з музычнымі інструментамі, якія справіў Давід цар для славы Госпада: «Бо вечная ёсць міласэрнасць Яго», — спявалі яны гімны Давіда, і Давід славіў Яго праз іх. Затым святары перад імі трубілі ў трубы, і ўвесь Ізраэль стаяў.
«Прывядзі пакаленне Леві і пастаў яго перад Ааронам святаром, каб яны паслугавалі яму
І аддай левітаў як дарунак Аарону і сынам яго, каму яны будуць дадзены ад сыноў Ізраэля;