Словы вуснаў яго — несправядлівасць і хітрасць, перастаў ён разумець, як чыніць дабро.
СУДЗЬДЗЯЎ 9:32 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык устань уночы ты і народ твой і схавайцеся ў полі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Дык устань уначы ты і народ твой, і зрабіце засаду ў полі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) дык вось, устань уначы, ты і народ, які з табою, і пастаў засаду ў полі; |
Словы вуснаў яго — несправядлівасць і хітрасць, перастаў ён разумець, як чыніць дабро.
Бо не спяць яны, пакуль благога не зробяць, і сон іх не ахоплівае, калі не дадуць камусьці падножку.
І падняўся Ешуа і з ім усё войска ваяроў, каб ісці на Гай; адабраў Ешуа трыццаць тысяч моцных ваяроў, і выправіў іх ноччу,
і загадаў ім, кажучы: «Збярыцеся ў засадзе за горадам і не адыходзьце далёка ад яго; будзьце ўсе гатовыя.
і паслаў таемна пасланцоў да Абімэлеха, паведамляючы: «Вось, Гаал, сын Абэда, і яго браты прыбылі ў Сіхэм і падбухторваюць горад супраць цябе.
А раніцай, калі сонца ўзыдзе, нападзі на горад, а калі ён і народ, які з ім, выйдзе супраць цябе, зробіш з ім тое, што зможаш».