У той час памерла Дэбора, карміцелька Рэбэкі, і пахавана была пад дубам каля падножжа Бэтэля, і месца тое назвалі Дуб Плачу.
СУДЗЬДЗЯЎ 4:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І яна спраўляла суд пад пальмаю Дэборы, між Рамаю і Бэтэлем, на гары Эфраім; і прыходзілі да яе сыны Ізраэля на суд. Біблія (пераклад А.Бокуна) Яна сядзела пад пальмаю Дэборы паміж Рамаю і Бэтэлем на гары Эфраіма. І прыходзілі да яе сыны Ізраіля на суд. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Яна жыла пад Пальмаю Дэворынаю, паміж Рамаю і Вэтылем, на гары Яфрэмавай; і прыходзілі да яе сыны Ізраілевыя на суд. |
У той час памерла Дэбора, карміцелька Рэбэкі, і пахавана была пад дубам каля падножжа Бэтэля, і месца тое назвалі Дуб Плачу.
А на другі дзень сеў Майсей, каб судзіць народ, які стаяў перад Майсеем з ранку аж да вечара.
І калі паміж імі ўзнікае якая-небудзь спрэчка, прыходзяць да мяне, каб я судзіў паміж імі і каб я аб’яўляў прыказанні Божыя і Яго законы».
Але паслухай словы мае і парады, і будзе Бог з табою: ты будзь у народзе дзеля таго, што тычыцца Бога, каб выяўляць Богу яго справы
каб яны судзілі народ у кожны час. А калі што важнейшае было, звярталіся да яго, лягчэйшыя ж справы самі судзілі.
Гэта кажа Госпад: «Чуецца ў Раме голас ляманту, плач і галашэнне Ракелі, якая аплаквае сыноў сваіх і не хоча супакоіцца дзеля іх, бо няма іх».
і ад Бэтэля мяжа ідзе да Луза і праходзіць праз зямлю арахейцаў, што жывуць у Атароце,
Быў адзін чалавек у Раматаіме-Цуфіце з гары Эфраіма, на імя Элькана, сын Ерахама, сына Элію, сына Тогу, сына Суфа, эфраімец.
І падняліся назаўтра рана, і пакланіліся перад Госпадам. І пайшлі ў дарогу зваротную, і прыбылі ў дом свой у Раме. А Элькана пазнаў жонку сваю Ганну, і Госпад прыгадаў яе.
І пачуў Саўл, што выяўлены Давід і людзі, якія былі з ім. А Саўл, калі быў у Габе і сядзеў пад дубам на гары, трымаючы дзіду ў руцэ, і калі ўсе паслугачы яго акружалі яго,
У гэты час памёр Самуэль; і сабраліся ўсе ізраэльцы, і плакалі па ім, і пахавалі яго ў доме яго ў Раме. І Давід, устаўшы, пайшоў у пустыню Паран.
І вяртаўся ў Раму, бо там быў яго дом, і там ён судзіў Ізраэль. Пабудаваў там таксама ахвярнік Госпаду.