СУДЗЬДЗЯЎ 21:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама ў Міцпе сыны Ізраэля прысягалі і казалі: «Ніхто з нас не выдасць замуж сваёй дачкі сынам Бэньяміна». Біблія (пераклад А.Бокуна) І ў Міцпе сыны Ізраіля злажылі прысягу: «Ніхто з нас ня дасьць дачкі сваёй [сынам] Бэн’яміна за жонку». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прысягнулі Ізраільцяне ў Масіфе, кажучы: ніхто з нас не аддасьць дачкі сваёй сынам Веньяміна замуж. |
І будзеш прысягаць: “Хай жыве Госпад” згодна з праўдай, слушна і справядліва, і народы будуць дабраслаўляцца праз цябе і будуць табою хваліцца.
І прыйшоў Ярэмія да Гадаліі, сына Ахікама, у Міцпу, і абжыўся з ім сярод народа, які застаўся ў краіне.
І прысягнуў ёй моцна: «Пра што будзеш прасіць, дам табе, хоць бы да паловы царства майго».
А як настаў дзень, некаторыя юдэі ўчынілі змову і пакляліся, што не будуць есці і піць, пакуль не заб’юць Паўлу.
І выйшлі ўсе сыны Ізраэля, і, як адзін чалавек, сабраліся аднолькава ад Дана да Бээр-Сэбы і з зямлі Галаад да Госпада ў Міцпу.
з кожнага пакалення Ізраэля выберам дзесяць чалавек са ста, і сто — з тысячы, і тысячу — з дзесяці тысяч, каб яны рупіліся пра харчы для войска, для тых, хто пойдзе, каб аддаць Габе пакалення Бэньяміна адпаведна злачынству, па заслугах».
А сыны Ізраэля вярнуліся і забілі мечам усіх астатніх жыхароў горада, пачынаючы ад мужчын і аж да жывёлы, а ўсе гарады і ваколіцы паглынула ненаеднае полымя.
І выступіў увесь народ, як адзін чалавек, і адказаў: «Не пойдзем мы ў палатку сваю, і ніхто не ўвойдзе ў дом,
Дачок сваіх не можам ім даць, звязаныя гэтай прысягаю: “Пракляты, хто аддасць дачку сваю за жонку Бэньяміну!”»
Калі ж бацькі іх і браты прыйдуць да нас жаліцца, мы скажам ім: “Пашкадуйце нас і іх, бо не здабыў ніхто з іх жонку на вайне, а вы таксама калі б ім далі — зграшылі б”».
і казалі: «Хто з усіх пакаленняў Ізраэля не прыбыў у войска Госпада?» Бо звязаліся яны вялікаю прысягаю, каб забіць тых, хто адсутнічаў, калі яны былі ў Міцпе.
Адкуль возьмуць яны жонак? Бо ўсе мы разам прысяглі перад Госпадам, што не дамо ім за жонак дачок нашых».
І былі ізраэльцы надта змучаныя ў той дзень; а Саўл прывёў народ да прысягі, кажучы: «Хай будзе пракляты той чалавек, які будзе есці хлеб перад вечарам, пакуль я не адпомшчу сваім ворагам!» І ўвесь народ не спажываў ежы.