Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




СУДЗЬДЗЯЎ 21:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

7 Адкуль возьмуць яны жонак? Бо ўсе мы разам прысяглі перад Госпадам, што не дамо ім за жонак дачок нашых».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

7 Што мы зробім, каб тыя, што засталіся, [мелі] жонак? Бо ўсе мы прысягалі перад ГОСПАДАМ, што не дамо ім за жонак дочак нашых».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

7 што нам рабіць з рэштаю іх, з жанчынамі, калі мы прысягнулі Госпадам не даваць ім жонак з дочак нашых?

Глядзіце раздзел Копія




СУДЗЬДЗЯЎ 21:7
7 Крыжаваныя спасылкі  

Таксама ў Міцпе сыны Ізраэля прысягалі і казалі: «Ніхто з нас не выдасць замуж сваёй дачкі сынам Бэньяміна».


Дачок сваіх не можам ім даць, звязаныя гэтай прысягаю: “Пракляты, хто аддасць дачку сваю за жонку Бэньяміну!”»


Калі ж бацькі іх і браты прыйдуць да нас жаліцца, мы скажам ім: “Пашкадуйце нас і іх, бо не здабыў ніхто з іх жонку на вайне, а вы таксама калі б ім далі — зграшылі б”».


І сыны Ізраэля, пранятыя жалем дзеля брата свайго Бэньяміна, пачалі гаварыць: «Не стала сёння аднаго пакалення ў Ізраэля.


Таму сказалі яны: «Якое з усіх пакаленняў Ізраэля не прыбыло да Госпада ў Міцпу?» І вось, знайшліся жыхары Явіса ў Галаадзе, якія не былі ў войску гэтым,


І народ звярнуўся да Саўла: «Ці ж мусіць памерці Ёнатан, які даў такое вялікае збаўленне Ізраэлю? Гэта несправядліва; жыве Госпад, не ўпадзе на зямлю волас з яго галавы, бо ён сёння дзейнічаў з Богам». Так народ вызваліў Ёнатана ад смерці.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы