Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




СУДЗЬДЗЯЎ 19:30 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Кожны, бачачы гэта, крычаў: «Ніколі такога не было і не бачана нічога падобнага ў Ізраэлі ад таго дня, у які бацькі нашы выйшлі з Егіпта, па цяперашні час!» Бо загадаў ён мужчынам, якіх паслаў, кажучы: «Вось што скажыце кожнаму ізраэльцу: “Ці зроблена было што-небудзь падобнае з дня, калі выйшлі сыны Ізраэля з зямлі Егіпта аж па цяперашні час?” Звярніце ўвагу на гэта, парайцеся і скажыце, што рабіць».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І ўсе бачылі гэта, і казалі: «Ніколі гэтага не было і не было бачана нічога падобнага ад дня, у які сыны Ізраіля выйшлі з Эгіпту аж да сёньняшняга дня! Зьвярніце ўвагу на гэта і скажыце, што рабіць».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Кожны, хто бачыў гэта, казаў: ня бывала і ня бачана было такога зь дня выхаду сыноў Ізраілевых зь зямлі Егіпецкай да сёньня; уважце гэтаму, парайцеся і скажэце.

Глядзіце раздзел



СУДЗЬДЗЯЎ 19:30
7 Крыжаваныя спасылкі  

Дзе няма парадку — народ загіне, а збаўленне там, дзе шматлікія парады.


Між пыхліўцаў — толькі сваркі, а ў пакорлівых — мудрасць.


Дзе няма парады — разбягаюцца намеры, а здзяйсняюцца — дзе многа дарадчыкаў.


Планы ўзмацняюцца нарадамі, і войны трэба рыхтаваць пасля нарады.


Бо ты будзеш рыхтаваць для сябе вайну ў адпаведнасці з планамі — і будзе перамога, дзе многія парады.


Цяжка зграшылі яны, як у дні Габы; Ён жа ўспомніць іх ліхоту ды караць будзе за іх грахі.


Прысутныя тут сыны Ізраэля, вырашыце, што вы павінны зрабіць».