«Хай увойдзе ўлюбёны мой у сад свой і хай пакаштуе найлепшыя плады яго». «Увайшоў я у сад мой, сястра мая, нявеста; збіраў міру маю з пахамі маімі, спажываў соты з мёдам, піў віно з малаком маім. Ежце, сябры, і піце, і насычайцеся, найдаражэйшыя!»
СУДЗЬДЗЯЎ 14:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Жонка ж Самсонава выйшла за аднаго з вясельных сяброў яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) А жонка Самсона выйшла за вясельнага сябра ягонага, які быў пры ім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А жонка Самсонава выйшла за вясельнага дружка ягонага, які быў пры ім за дружка. |
«Хай увойдзе ўлюбёны мой у сад свой і хай пакаштуе найлепшыя плады яго». «Увайшоў я у сад мой, сястра мая, нявеста; збіраў міру маю з пахамі маімі, спажываў соты з мёдам, піў віно з малаком маім. Ежце, сябры, і піце, і насычайцеся, найдаражэйшыя!»
і чалавек падманвае брата свайго, а праўды не кажа; яны прывучылі язык свой казаць хлусню, ходзяць крывадушна, не хочуць навярнуцца.
Не верце прыяцелю, не спадзявайцеся на блізкага, ды ад той, якая спіць у абдымках тваіх, сцеражы дзверы вуснаў сваіх;
Не аб усіх вас гавару; Я ведаю, каго выбраў, але каб споўнілася Пісанне: “Нават чалавек, з якім я жыў у супакоі, якому я давяраў, які есць хлеб мой, пяту падняў супраць Мяне”.
Хто мае абранніцу, той жаніх, а сябар жаніха, які побач стаіць і слухае яго, радуецца ўсцешна з голасу жаніха. І гэтая радасць мая споўнілася.
кажучы: «Думаў я, што ты ненавідзіш яе, і таму аддаў яе сябру твайму; але яна мае малодшую сястру, прыгажэйшую за яе: хай яна будзе табе жонкаю».
І пыталіся філістынцы: «Хто гэта зрабіў?» Ім адказалі: «Гэта Самсон, зяць аднаго чалавека з Тамны, бо ён адабраў у яго жонку і аддаў яе іншаму — вось што ён зрабіў». Дык пайшлі тады філістынцы і спалілі жанчыну і бацьку яе.
Але калі наблізіўся час аддаць Мэраб, дачку Саўла, Давіду, аддадзена была яна за жонку Гадрыэлю з Мэхолы.