Паслухай, народзе Мой, Я буду прамаўляць! Ізраэль, Я буду сведчыць супраць цябе: «Я Бог, Я твой Бог.
ПСАЛТЫР 81:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Прызываў ты Мяне ў бядзе, і Я выратаваў цябе, пачуў цябе ў сховах навальніцы, выпрабаваў цябе пры вадзе Мэрыбы. Біблія (пераклад А.Бокуна) У бядзе ты паклікаў Мяне, і Я выратаваў цябе; адказаў табе з-за заслоны грымотаў, выспрабаваў цябе пры водах Мэрывы. (Сэлях) Біблія (пераклад В. Сёмухі) Паўстань, Божа, судзі зямлю, бо Ты спадкуеш усе народы. |
Паслухай, народзе Мой, Я буду прамаўляць! Ізраэль, Я буду сведчыць супраць цябе: «Я Бог, Я твой Бог.
Таму пакінуў Я іх паводле закамянеласці сэрца іх, будуць хадзіць яны ў сваіх намерах.
кажучы: «Калі будзеш слухаць голас Госпада, Бога твайго, і будзеш рабіць справядлівае перад абліччам Яго, і скарышся настаўленням Яго і будзеш захоўваць усе Яго пастановы, то Я не навяду на цябе ніводнай хваробы, што навёў на Егіпет: бо Я — Госпад, лекар твой».
І назваў ён гэта месца Маса і Мэрыба з-за папрокаў сыноў Ізраэля і таму, што яны спакушалі Госпада, кажучы: «Ці сапраўды Госпад прабывае паміж нас, ці не?»
І ўжо надышоў трэці дзень, і рана развіднела; і вось, пачуліся грымоты, і заблішчалі маланкі, і найцямнейшае воблака накрыла гару, і гук трубы шумеў усё мацней; і спалохаўся народ, што быў у лагеры.
Гэта вада Мэрыбы, дзе ўзбунтаваліся сыны Ізраэля супраць Госпада і дзе Ён выявіў Сваю святасць перад імі.
Сапраўды, сапраўды кажу табе: Мы гаворым тое, што ведаем, і сведчым пра тое, што Мы бачылі, але сведчання Нашага не прымаеце.
сведчучы як юдэям, так і грэкам навярнуцца да Бога і верыць Госпаду нашаму Ісусу Хрысту.
і сказаў ім: «Захавайце ў сэрцы вашым усе словы, якія я вам сёння пераказваю, ды загадайце вашым дзецям берагчы і выконваць іх і спаўняць усе словы гэтага закону.
Ты прыступіся хутчэй і выслухай усё, што скажа Госпад, Бог наш, і ты перакажаш нам усё, што скажа табе Госпад, Бог наш, і мы, выслухаўшы, зробім гэта».
Калі мы прымаем сведчанне людзей, дык сведчанне Божае большае, бо гэта сведчанне Бога, якім Ён засведчыў аб Сыне Сваім.