І сказаў я ім: «Нядобрая тая справа, што вы робіце. Чаму вы не ходзіце ў страху Бога нашага, каб не ўпікалі нам пагане, ворагі нашы?
НЭЭМІІ 4:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пачуй, Божа наш, як сталіся мы ў пасмяянне! Павярні ганьбу іх на іх галаву, ды аддай іх на пасмяянне ў зямлі няволі! Біблія (пераклад А.Бокуна) Пачуй, Божа наш, бо мы сталіся насьмешкай. І зьвярні ганьбаваньне іхняе на галаву іхнюю, і аддай іх на рабаваньне ў зямлі паланеньня, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пачуй, Божа наш, у якой мы пагардзе, і абярні іхнія праклёны на іх галаву, і аддай іх пагардзе ў зямлі палону, |
І сказаў я ім: «Нядобрая тая справа, што вы робіце. Чаму вы не ходзіце ў страху Бога нашага, каб не ўпікалі нам пагане, ворагі нашы?
І адгадзі суседзям нашым у сем разоў у нутро іх знявагу, якою зняважылі Цябе, Госпадзе.
Няхай уся іх ліхота выйдзе перад аблічча Тваё, і ім зрабі так, як мне зрабіў дзеля ўсялякіх злачынстваў маіх; вялікія бо стагнанні мае і сэрца маё сумуе».
Эфраім справакаваў Яго да моцнага гневу, таму кроў яго пакіне на ім і за яго знявагу Госпад яго адгодзіць яму.
І спытаўся Давід у людзей, што стаялі з ім, кажучы: «Што дадуць чалавеку, які заб’е гэтага філістынца і здыме ганьбу з Ізраэля? Бо хто ён, гэты неабрэзаны філістынец, што так зняважыў войска Бога жывога?»