Ды цяпер пакайцеся перад Госпадам, Богам бацькоў вашых, і споўніце волю Яго, і адступіцеся ад народаў гэтай зямлі і ад жонак чужынак».
НЭЭМІІ 13:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сталася ж, калі пачулі яны закон, то аддзялілі ад Ізраэля ўсё змяшанае. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сталася, калі яны пачулі Закон гэты, яны аддзялілі ад Ізраіля ўсю чужаземшчыну. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пачуўшы гэты закон, яны аддзялілі ўсё іншапляменнае ад Ізраіля. |
Ды цяпер пакайцеся перад Госпадам, Богам бацькоў вашых, і споўніце волю Яго, і адступіцеся ад народаў гэтай зямлі і ад жонак чужынак».
Бо ўзялі яны іх дачок сабе і сынам сваім і змяшалі насенне святое з народамі тых земляў; таксама рука кіраўнікоў і старэйшын была першай у гэтым беззаконні».
І астатнія з народа, святары, левіты, прыдзверныя і спевакі, нявольнікі ды ўсе, якія аддзяліліся ад чужых народаў дзеля закону Божага; жонкі іх, сыны іх і дочкі іх, — усе, хто мог зразумець,
І аддзялілася пакаленне Ізраэля ад усякага чужынца; і падняліся, і вызналі ўсе грахі свае і правіннасці бацькоў сваіх.
Але таксама безліч іншапляменнага народа ўзнялося з імі, авечкі і жывёла — зашмат жывых істот.
бо загад — светач, а закон — святло, а перасцярога пры настаўленні — дарога ў жыццё,
А іншапляменныя людзі, якія былі паміж імі, засмуткавалі, і, усеўшыся разам, сыны Ізраэля таксама плакалі і наракалі: «Хто дасць нам наесціся мяса?
бо ўчынкамі закону не апраўдаецца аніякае цела перад Ім; бо праз закон пазнаецца грэх.
Пабожнасць праўдзівая і беззаганная перад Богам і Айцом вось якая: апекавацца над сіротамі і ўдовамі, дапамагаючы ў іх бедах, ды ўсцерагчыся беззаганным ад гэтага свету.