НАВУМА 3:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось, народ твой — жанчыны сярод цябе; ворагам тваім адчыняцца насцеж брамы зямлі тваёй; агонь спаліць засаўкі твае. Біблія (пераклад А.Бокуна) Вось, народ твой — як жанчыны ўнутры цябе. Для ворагаў тваіх шырока адчыненыя брамы зямлі тваёй, і зжэр агонь завалы твае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось, і народ твой - як жанчыны ў цябе: ворагам тваім разнасьцежацца брамы зямлі тваёй, агонь зжарэ замкі твае. |
У той дзень будуць егіпцяне, як жанчыны; будуць дрыжаць і будуць палохацца перад абліччам працягнення рукі Госпада Магуццяў, якую ўздыме Ён тады.
Меч на варажбітоў яго, і яны стануцца дурнымі, меч на мужных яго, і яны будуць баяцца!
Меч на яго коней і на яго калясніцы, і на ўсю грамаду людзей, якая ёсць пасярод яго; і будуць яны, як жанчыны! Меч на скарбы яго, і будуць яны разрабаваныя.
Волаты Бабілона кінулі ваяваць, сядзяць у крэпасцях, змарнела іх сіла, і сталіся яны, як жанчыны; палаткі іх спалены, і засаўкі іх паламаны.
І прыгажуня агаляецца, яе бяруць у палон, і нявольніцы яе галосяць, як галубкі, і б’юць у сэрцы свае.
Там спаліць цябе агонь, пасячэ меч, зжарэ цябе, як саранча. Памнажайся, як саранча, павялічвайся, як саранча.