А Я кажу вам: не праціўцеся злому; а калі б хто ўдарыў цябе ў правую шчаку тваю, настаў яму і другую.
МАЦЬВЕЯ 5:40 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І таму, хто хоча з табой судзіцца і кашулю тваю ўзяць, аддай яму і плашч. Біблія (пераклад А.Бокуна) і хто захоча судзіцца з табою і ўзяць у цябе вопратку, аддай яму і шаты; Біблія (пераклад В. Сёмухі) і калі хто захоча судзіцца з табою і ўзяць у цябе кашулю, аддай яму і вопратку; |
А Я кажу вам: не праціўцеся злому; а калі б хто ўдарыў цябе ў правую шчаку тваю, настаў яму і другую.
А хто б цябе ўдарыў у шчаку, падстаў яму і другую; і таму, хто забірае тваю вопратку, не забараняй узяць і туніку.
Ужо і тое для вас прыніжэнне, што судзіцеся між сабой. Чаму вам не лепш прыняць крыўду? Чаму не лепш пацярпець шкоду?
Калі хто, аднак, лічыць ганебным адносна дзяўчыны сваёй, што яна перацвіла, ды ён перакананы, што павінен так зрабіць, хай робіць, як хоча; гэтым не грашыць, хай выходзяць замуж.