Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 КАРЫНФЯНАЎ 7:36 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

36 Калі хто, аднак, лічыць ганебным адносна дзяўчыны сваёй, што яна перацвіла, ды ён перакананы, што павінен так зрабіць, хай робіць, як хоча; гэтым не грашыць, хай выходзяць замуж.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

36 А калі нехта лічыць за непрыстойнае для свае дзяўчыны, каб яна, перацьвіўшы, так і засталася, няхай робіць, як хоча; [гэтым] не зграшыць, няхай жэняцца.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

36 Калі ж хто і лічыць няпрыстойным для сваёй дзяўчыны тое, каб яна, будучы ў сталым веку, заставалася так, той хай робіць, як хоча, - ня згрэшыць; няхай такія выходзяць замуж.

Глядзіце раздзел Копія




1 КАРЫНФЯНАЎ 7:36
7 Крыжаваныя спасылкі  

Бярыце сабе жонак ды нараджайце сыноў і дачок, і давайце жонак для сваіх сыноў, і аддавайце дачок вашых замуж, каб нараджалі сыноў і дачок; і памнажайцеся там, ды хай вас не меншае!


Нараджэнне ж Ісуса Хрыста было такім: калі Маці Яго Марыя была заручана з Язэпам, перш чым яны злучыліся, выявілася, што Яна мае ва ўлонні ад Духа Святога.


І таму, хто хоча з табой судзіцца і кашулю тваю ўзяць, аддай яму і плашч.


Кажу гэта на вашу карысць, не каб паставіць вам пастку, але каб вы дастойна і бесперапынна былі пры Госпадзе, не азіраючыся.


А калі хто-небудзь, цвёрды ў сэрцы сваім, не маючы неабходнасці, мае, тым не менш, уладу над воляй сваёй, так пастановіць і вырашыць у сэрцы сваім захаваць дзяўчыну сваю, – добра робіць.


Калі ж не змогуць устрымлівацца, хай жэняцца, бо лепш ажаніцца, чым распаляцца.


Аднак Я не адкіну цалкам чалавека з цябе ад ахвярніка Майго; каб аслабелі вочы твае, і ссохла душа твая, і загіне вялікая частка дому твайго, калі дажыве да дарослых гадоў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы