Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




МАЦЬВЕЯ 26:37 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І, узяўшы Пётру і двух сыноў Зебядзеевых, пачаў сумаваць і журыцца.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І, узяўшы Пятра і абодвух сыноў Заўдыя, пачаў тужыць і сумаваць.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І ўзяўшы Пятра і абодвух сыноў Зевядзеевых, пачаў смуткаваць і журыцца.

Глядзіце раздзел



МАЦЬВЕЯ 26:37
8 Крыжаваныя спасылкі  

І па шасці днях узяў Ісус Пётру, Якуба і Яна, брата яго, і завёў іх асобна на высокую гару адных.


Тады падышла да Яго маці сыноў Зебядзеевых з сынамі сваімі, кланяючыся і просячы нечага ў Яго.


А калі ішоў каля мора Галілейскага, убачыў двух братоў – Сімона, які завецца Пётрам, і Андрэя, брата яго, як запускалі сеткі ў мора, бо былі рыбаловамі.


І, ідучы далей адтуль, Ён убачыў двух іншых братоў, Якуба Зебядзеева і Яна, брата яго, якія ў чоўне з бацькам сваім, Зебядзеем, правілі сеткі, і паклікаў іх.


І не дазволіў нікому ісці за Ім, адно Пётры, Якубу і Яну, брату Якуба.


І стаўся пот Яго, як кроплі крыві, што сцякае на зямлю.


Цяпер моцна ўсхвалявана душа Мая. Што Мне сказаць: Ойча, захавай Мяне ад гэтай гадзіны? Але ж дзеля гэтага Я прыйшоў на гэтую гадзіну.