«Сказаў Госпад Госпаду майму: сядзь праваруч Мяне, аж дакуль пакладу непрыяцеляў Тваіх пад ногі Твае»?
МАЦЬВЕЯ 22:45 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык калі Давід называе Яго Госпадам, як жа Ён ёсць Сынам яго?» Біблія (пераклад А.Бокуна) Дык калі Давід называе Яго Госпадам, як жа Ён — сын ягоны?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дык вось, калі Давід называе Яго Госпадам, як жа Ён сын яму? |
«Сказаў Госпад Госпаду майму: сядзь праваруч Мяне, аж дакуль пакладу непрыяцеляў Тваіх пад ногі Твае»?
І ніхто не мог Яму адказаць слова, ніхто таксама не адважыўся ад таго дня болей пытацца ў Яго.
з іх і бацькі, з іх і Хрыстос паводле цела: Ён – Бог па-над усім, дабраславёны навечна. Амін.
Ды агульна прызнана, што вялікая таямніца пабожнасці: Бог аб’явіўся ў целе, засведчаны Духам, паказаўся анёлам, абвешчаны народам, прыняты вераю ў свеце, узнесены ў славе.
Дык калі дзеці сталіся супольнікамі ў целе і крыві, і Ён таксама стаўся супольнікам іх, каб смерцю знішчыць таго, які мае ўладу смерці, гэта значыць д’ябла,
Я, Ісус, паслаў Майго анёла, каб даў вам гэтае сведчанне ў цэрквах. Я – Корань і Род Давідаў, Зорка светлая і ранішняя».