Не рабі гэткім чынам, каб загубіў Ты справядлівага ды з бязбожным, каб справядліваму было таксама, як і бязбожнаму! Не рабі! Ці ж суддзя ўсёй зямлі ўчыніць несправядлівасць?»
МАЦЬВЕЯ 20:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А ён, адказваючы аднаму з іх, сказаў: “Дружа, не зрабіў я табе крыўды. Ці ж ты не ўмовіўся са мной за дынар? Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён жа, адказваючы, сказаў аднаму з іх: “Дружа! Я ня крыўджу цябе. Ці ж не за дынар ты дамовіўся са мною? Біблія (пераклад В. Сёмухі) А ён у адказ сказаў аднаму зь іх: дружа! я ня крыўджу цябе; ці ж не за дынар ты дамовіўся са мною? |
Не рабі гэткім чынам, каб загубіў Ты справядлівага ды з бязбожным, каб справядліваму было таксама, як і бязбожнаму! Не рабі! Ці ж суддзя ўсёй зямлі ўчыніць несправядлівасць?»
«Ці справядлівай здаецца табе твая думка, што ты сказаў: “Апраўданне маё — перад Богам”?
Учыніўшы з работнікамі пагаджэнне па дынару за дзень, ён паслаў іх у свой вінаграднік.
І гаворыць яму: “Дружа, як жа ты ўвайшоў сюды, не маючы вясельных шатаў?” Але той маўчаў.
А Ісус сказаў яму: «Дружа, пашто прыйшоў?» Тады кінуліся яны, і ўсклалі рукі на Ісуса, і схапілі Яго.
Чалавеча! Хто ты такі, каб мог адказваць Богу? Няўжо выраб будзе казаць таму, хто яго зляпіў: «Чаму ты мяне такім зляпіў?»