І Давід, падняўшы вочы свае, убачыў анёла Госпадава, які стаяў між зямлёй і небам, і ў руцэ яго быў меч, выцягнуты над Ерузалімам; Давід тады, і старэйшыны, апранутыя ў зрэбніцы, упалі ніц на зямлю.
МАЦЬВЕЯ 17:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, чуючы гэта, вучні ўпалі на твар свой і надта спалохаліся. Біблія (пераклад А.Бокуна) І, пачуўшы, вучні ўпалі на аблічча сваё і моцна спужаліся. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пачуўшы, вучні ўпалі ніцма і вельмі перапалохаліся. |
І Давід, падняўшы вочы свае, убачыў анёла Госпадава, які стаяў між зямлёй і небам, і ў руцэ яго быў меч, выцягнуты над Ерузалімам; Давід тады, і старэйшыны, апранутыя ў зрэбніцы, упалі ніц на зямлю.
Ды я ўстаў і пайшоў на поле, і вось, там была слава Госпада, такая, як слава, якую я ўбачыў над ракою Кэбар; і я ўпаў на твар свой.
І ўбачыў я бачанне, роўнае таму, якое бачыў я тады, калі прыйшоў, каб знішчыць горад, і з’ява была падобная да той, якую бачыў я над ракой Кэбар, і я ўпаў на твар свой.
Дык падышоў ён да месца, дзе я стаяў, і, калі прыбыў, перапалохаўся я і ўпаў на твар свой, і ён сказаў мне: «Ведай, чалавеча, што бачанне споўніцца ў апошні час».
І вось, агонь выйшаў ад Госпада і спаліў ахвяру цэласпалення разам з тлушчам, што былі на ахвярніку. Калі ўбачылі гэта людзі, то ўзрадаваліся вельмі, падаючы тварам да зямлі.
Калі ён яшчэ гэта гаварыў, вось, светлае воблака закрыла іх. І вось, голас з воблака, які казаў: «Гэта Сын Мой улюбёны, у Якім Я маю ўпадабанне; Яго слухайце».
І я ўпаў на зямлю, і пачуў голас, які казаў мне: “Саўле, Саўле, чаму ты пераследуеш Мяне?”
І, калі ўпалі мы ўсе на зямлю, пачуў я голас, што звярнуўся да мяне і сказаў на гебрайскай мове: “Саўле, Саўле, чаму Мяне пераследуеш? Цяжка табе ўпірацца супраць ражна!”
І калі полымя паднялося з ахвярніка ў неба, таксама Анёл Госпадаў падняўся ў полымі. Калі гэта ўбачылі Маноах і жонка яго, упалі з паклонам на зямлю;