Словы Ярэміі, сына Хэлькіі, з ліку святароў, якія былі ў Анатоце, у зямлі Бэньяміна.
МАЦЬВЕЯ 16:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А яны сказалі: «Адны за Яна Хрысціцеля, другія за Іллю, а іншыя за Ярэмію або за аднаго з прарокаў». Біблія (пераклад А.Бокуна) А яны сказалі: «Адны — Янам Хрысьціцелем, другія — Ільлём, а іншыя — Ярэміем ці адным з прарокаў». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Яны сказалі: адны за Яна Хрысьціцеля, другія за Ільлю, а тыя за Ерамію альбо за аднаго з прарокаў. |
Словы Ярэміі, сына Хэлькіі, з ліку святароў, якія былі ў Анатоце, у зямлі Бэньяміна.
Вось, Я пашлю вам прарока Іллю перад надыходам дня Госпадавага, дня вялікага і страшнага;
Дык гаварыў ён паслугачам сваім: «Гэта Ян Хрысціцель. Ён уваскрос з мёртвых, і таму праз яго творацца цуды».
І пыталіся ў Яго вучні, кажучы: «Чаму кніжнікі кажуць, што Ілля мае прыйсці раней?»
Другія ж казалі: «Гэта Ілля». Яшчэ іншыя казалі: «Гэта прарок або як адзін з прарокаў».
Яны адказалі Яму, кажучы: «Адны – што Ян Хрысціцель, другія – што Ілля, а яшчэ іншыя – што адзін з прарокаў».
Дык пыталіся ў яго: «Дык што? Ты мо Ілля?» І кажа: «Не». «Дык ты прарок?» І адказвае: «Не».
І шмат спрэчак пра Яго было ў натоўпе. Адны казалі: «Ён добры!»; а другія казалі: «Не, але зводзіць людзей».
Дык кажуць ізноў сляпому: «Што ты скажаш пра Таго, Які адкрыў вочы твае?» Ён жа сказаў: «Гэта прарок!»