Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




МАЦЬВЕЯ 13:51 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Ці зразумелі вы ўсё гэта?» Яны кажуць Яму: «Так, Госпадзе».

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Кажа ім Ісус: «Ці зразумелі вы ўсё гэтае?» Яны кажуць Яму: «Так, Госпадзе!»

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Сказаў ім Ісус: ці зразумелі вы гэта ўсё? Яны кажуць яму: так, Госпадзе!

Глядзіце раздзел



МАЦЬВЕЯ 13:51
13 Крыжаваныя спасылкі  

Ён, адказваючы, гаворыць ім: «Вам дадзена пазнаць таямніцы Валадарства Нябеснага, а ім гэта не дадзена.


Да кожнага, хто слухае слова пра Валадарства і не разумее, прыходзіць ліхі і выкрадае тое, што пасеяна ў сэрцы яго. Гэта той, у якога пры дарозе пасеяна.


ды ўкінуць іх у печ вогненную. Там будзе плач і скрыгатанне зубоў.


А Ён ім гаворыць: «Таму кожны кніжнік, навучаны пра Валадарства Нябеснае, падобны да чалавека гаспадара дому, які выносіць са скарбніцы сваёй новае і старое».


Не разумееце, што ўсё, што ў вусны ўваходзіць, ідзе ў чэрава і выкідаецца вонкі?


Няўжо вы не разумееце, што Я не пра хлябы вам гаварыў: “Сцеражыцеся кіслі фарысеяў і садукеяў”»?


І, калі ўбачыце нарэшце агіду спусташэння, якая паўстане на святым месцы, як сказана Даніэлем прарокам, – хто чытае, хай разумее, –


ды без прыпавесцей не прамаўляў ім. А вучням Сваім асобна выясняў усё.


І гаворыць ім: «Няўжо і вы такія няцямкія? Не разумееце, што ўсё, што звонку ўваходзіць у чалавека, не можа яго апаганіць,


Ведаем таксама, што Сын Божы прыйшоў і абдарыў нас розумам, каб мы пазналі Таго, Хто праўдзівы; і мы ў Тым, Хто праўдзівы, у Сыне Яго Ісусе Хрысце. Ён праўдзівы Бог і Жыццё вечнае.