І супачыў Саламон з бацькамі сваімі, і быў пахаваны ў горадзе Давіда, бацькі свайго; і пачаў цараваць замест яго сын яго Рабаам.
МАЦЬВЕЯ 1:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Саламон быў бацькам Рабаама, а Рабаам быў бацькам Абіі, а Абія быў бацькам Асы. Біблія (пераклад А.Бокуна) Салямон нарадзіў Рабаама; Рабаам нарадзіў Абію; Абія нарадзіў Асу; Біблія (пераклад В. Сёмухі) Саламон спарадзіў Раваама; Раваам спарадзіў Авію; Авія спарадзіў Асу; |
І супачыў Саламон з бацькамі сваімі, і быў пахаваны ў горадзе Давіда, бацькі свайго; і пачаў цараваць замест яго сын яго Рабаам.
І супачыў Рабаам з бацькамі сваімі і быў пахаваны з імі ў горадзе Давідавым; маці яго на імя Наама, аманіцянка. А па ім царом стаў сын яго, Абія.
І калі царства Рабаама ўсталявалася і ўмацавалася, занядбаў ён закон Госпадаў, і з ім увесь Ізраэль.
і сабраліся пры ім самыя ліхія людзі, сыны Бэліяла, і выступілі сілай супраць Рабаама, сына Саламона. Прытым Рабаам быў малады і баязлівы сэрцам і не мог супрацьстаяць ім.
і супачыў са сваімі бацькамі; і пахавалі яго ў горадзе Давіда, бацькі яго. І па ім цараваў сын яго Рабаам.
У дні Ірада, цара Юдэі, жыў адзін святар на імя Захарыя, з Абіявай чаргі. Ён меў жонку, з дачок Ааронавых, імя яе Лізавета.