Гэта ўсё расказваў Ісус многім людзям у прыпавесцях і без прыпавесцей не гаварыў да іх,
МАРКА 4:34 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) ды без прыпавесцей не прамаўляў ім. А вучням Сваім асобна выясняў усё. Біблія (пераклад А.Бокуна) і без прыповесьці не гаварыў ім, а вучням асобна тлумачыў усё. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і бяз прытчы не казаў ім, а вучням сам-насам тлумачыў усё. |
Гэта ўсё расказваў Ісус многім людзям у прыпавесцях і без прыпавесцей не гаварыў да іх,
І, калі Ён застаўся адзін, тыя, што разам з дванаццаццю з Ім былі, пыталіся ў Яго адносна прыпавесцей.
І, пачаўшы ад Майсея і ўсіх прарокаў, тлумачыў ім ва ўсіх Пісаннях, што было пра Яго.
Такую прыпавесць сказаў ім Ісус; але яны не зразумелі, што значыць тое, што ім гаварыў.
Гэта ўсё расказваў вам у прыпавесцях; прыходзіць гадзіна, што ўжо не ў прыпавесцях расказваць буду вам, але яўна абвяшчу вам пра Айца.
І, прызначыўшы яму дзень, вельмі многія прыйшлі да яго ў гатэль. І ён ім выкладаў, сведчачы пра Валадарства Божае, ад рана да вечара пераконваючы іх пра Ісуса на падставе Майсеева закону і прарокаў.