Затрапяталася сэрца маё, пакінула мяне сіла мая; святло вачэй маіх — і таго няма са мною.
МАРКА 14:50 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, пакінуўшы Яго, усе паўцякалі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І, пакінуўшы Яго, усе паўцякалі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады, пакінуўшы Яго, усе паўцякалі. |
Затрапяталася сэрца маё, пакінула мяне сіла мая; святло вачэй маіх — і таго няма са мною.
«Я Сам таптаў у выціскальні, і не было з народаў аніводнага чалавека; тоўк іх у злосці Сваёй, таптаў іх у гневе Сваім. І кроў іх пырснула на адзенне Маё, ды папляміў Я Сабе ўсю вопратку.
І гаворыць ім Ісус: «Вы ўсе згоршыцеся ўва Мне ў гэтую ноч, як напісана: “Удару пастыра, і разбягуцца авечкі”,
Штодзень быў Я з вамі ў святыні, навучаючы, і вы не ўзялі Мяне, але няхай здзейсняцца Пісанні».
Вось жа, надыходзіць гадзіна, і ўжо надышла, калі расцярушыцеся кожны ў свой [бок], а Мяне аднаго пакінеце; але Я не адзін, бо Айцец са Мной.
Адказаў Ісус: «Дык жа сказаў Я вам: “Гэта Я!” Калі Мяне шукаеце, дазвольце ім пайсці»,
Пры першай маёй абароне нікога не было пры мне, але ўсе мяне пакінулі. Няхай гэта не будзе ім палічана.