МАРКА 1:42 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, калі Ён сказаў, адразу сышла з яго праказа, і ён ачысціўся. Біблія (пераклад А.Бокуна) І калі сказаў, адразу зыйшла з яго праказа і стаў ачышчаны. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пасьля гэтага слова праказа адразу сыйшла зь яго, і ён стаўся чыстым. |
Тады, адказваючы, Ісус гаворыць ёй: «О жанчына! Вялікая вера твая, няхай станецца табе, як ты хочаш». І ў тую ж гадзіну дачка яе была аздароўлена.
І, падышоўшы, Ісус падняў яе, узяўшы за руку, і [адразу] пакінула яе гарачка, і яна паслугавала ім.
І Ісус пашкадаваў яго, і, працягнуўшы руку Сваю, дакрануўся да яго, і гаворыць яму: «Хачу, будзь ачышчаны».
І зараз жа перасох струмень крыві яе і адчула на целе, што паздаравела ад хворасці.