Дык падняліся яны ўвечары, і пайшлі да лагера сірыйцаў. А калі дайшлі да лагера сірыйскага, нікога там не знайшлі.
ЛЯВІТ 27:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі б хто быў такі бедны і не мог бы заплаціць ацанення, то хай паставяць яго перад святаром, а ён ацэніць і паглядзіць: што ён можа даць, — хай тое дасць. Біблія (пераклад А.Бокуна) А калі хто такі бедны, каб заплаціць ацэнку тваю, няхай паставяць яго перад абліччам сьвятара, і ацэніць яго сьвятар паводле таго, што можа даць рука яго, і няхай тое дасьць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А калі ён бедны і ня мае сілы аддаць паводле ацэны тваёй, дык няхай прывядуць яго да сьвятара, і сьвятар няхай ацэніць яго: суразьмерна са станам таго, хто даў абяцаньне, няхай ацэніць яго сьвятар. |
Дык падняліся яны ўвечары, і пайшлі да лагера сірыйцаў. А калі дайшлі да лагера сірыйскага, нікога там не знайшлі.
«Дзеля чаго змагу быць да цябе літасцівы? Дзеці твае пакінулі Мяне ды прысягнулі тым, якія не ёсць багамі. Насыціў Я іх, а яны чужаложылі, грамадою сцякаліся ў дом распусніцы.
Калі ж рука яе не знойдзе гэтага і не зможа яна ахвяраваць барана, хай возьме яна дзвюх туркавак або двух маладых галубоў, аднаго — у ахвяру цэласпалення, другога — у ахвяру за грэх; гэтак ачысціць яе святар, і яна будзе ачышчаная”».
Ад шасцідзесяці гадоў і вышэй за мужчыну даецца пятнаццаць сікляў, а за жанчыну — дзесяць.
Калі хто складзе на прысягу жывёлу, якая можа складацца ў ахвяру Госпаду, то гэта будзе святое.
Калі б рука яго не знайшла дзвюх туркавак або двух маладых галубоў, хай прынясе дзесятую частку эфы пшанічнай мукі ў ахвяру за грэх; хай не палівае яе алеем ды хай не кладзе на яе кадзіла, бо гэта ахвяра за грэх.
Калі хто не зможа ахвяраваць авечку, хай складзе ў ахвяру за праступак дзвюх туркавак, або двух маладых галубоў Госпаду: аднаго ў ахвяру за грэх, а другога на цэласпаленне.
Бо ўбогіх заўсёды маеце пры сабе і, калі захочаце, зможаце ім добра рабіць, а Мяне не заўсёды мець будзеце.
Бо калі ёсць ахвота, яна выяўляецца па тым, хто што мае, а не па тым, чаго хто не мае.