І калі ў дзень суботні чужынцы выставяць тавары і ўсякія харчы на продаж, дык не будзем браць ад іх у суботу і ў дзень асвячоны; а ў сёмы год мы даруем усякі доўг.
ЛЯВІТ 25:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось што сказаў Госпад Майсею на гары Сінай, гаворачы: Біблія (пераклад А.Бокуна) І прамовіў ГОСПАД да Майсея на гары Сынай, кажучы: Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Гасподзь Майсею на гары Сінай, кажучы: |
І калі ў дзень суботні чужынцы выставяць тавары і ўсякія харчы на продаж, дык не будзем браць ад іх у суботу і ў дзень асвячоны; а ў сёмы год мы даруем усякі доўг.
У трэцім месяцы па выхадзе Ізраэля з зямлі Егіпта, у той самы дзень прыбылі яны ў пустыню Сінай.
Потым загадаў Майсей сынам Ізраэля, каб вывелі таго, хто зблюзніў, за лагер і каб закідалі камянямі. І сыны Ізраэля зрабілі так, як загадаў Госпад Майсею.
«Аб’яві сынам Ізраэля і скажы ім: “Калі вы ўвойдзеце ў зямлю, якую Я дам вам, тады і зямля таксама павінна святкаваць суботу Госпада.
І ў першы дзень другога месяца, у другім годзе па выхадзе з Егіпта прамовіў Госпад да Майсея ў пустыні Сінай у палатцы сустрэчы, кажучы: