Бо голас галашэння чуецца з Сіёна: “Як жа знішчаны мы ды спаганены моцна, бо пакідаем зямлю ды пакінуты нашы паселішчы!”
ЛЯВІТ 18:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык сцеражыцеся, каб і вас яна не выкінула, калі будзеце яе паганіць, як выкінула з сябе народ, які быў перад вамі. Біблія (пераклад А.Бокуна) [Сьцеражыцеся], каб і вас гэтая зямля ня выкінула, калі будзеце паганіць яе, як яна выкінула з сябе народ, які быў перад вамі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) каб і вас ня скінула зь сябе зямля, калі вы пачняце паганіць яе, як яна скінула людзей, што былі да вас; |
Бо голас галашэння чуецца з Сіёна: “Як жа знішчаны мы ды спаганены моцна, бо пакідаем зямлю ды пакінуты нашы паселішчы!”
Гэта кажа Госпад Бог. Дзеля таго, што гавораць пра вас: “Ты пажыральнік людзей і адбіраеш патомства ў народа твайго”;
«Сын чалавечы, дом Ізраэля жыў на сваёй зямлі, і ён апаганіў яе сваімі паводзінамі і сваімі ўчынкамі; паводзіны іх адносна Мяне былі, як нячыстасць месячная жанчыны.
ды якімі была спракуджана зямля, злачынствы якой Я пакараў, і выкінула з сябе жыхароў сваіх.
бо ўсіх гэтых брыдот дапускаліся жыхары зямлі, якія былі перад вамі і якія апаганілі яе.
Бо кожная душа, якая б дапусцілася адной з гэтых брыдот, будзе вынішчана з народа свайго.
Захоўвайце ўсе пастановы ды ўсе законы Мае і выконвайце іх, каб вас не выкінула зямля, у якую вы збіраецеся ўвайсці і жыць там.